Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хларангіёпсіс

(н.-лац. chlorongiopsis)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларандыёпсавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.

хларапла́на

(н.-лац. chloroplana)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.

хларапла́сты

(ад гр. chloros = зялёны + -пласт)

зялёныя пластыды ў клетках раслін, якія ўтрымліваюць хларафіл, карацін, ксантафіл і ўдзельнічаюць у працэсе фотасінтэзу (параўн. храмапласты).

хларапрэ́н

(фр. chloroprene)

арганічнае злучэнне хлору, вытворнае бутадыену, выкарыстоўваецца для атрымання сінтэтычнага каўчуку.

хлараспле́ніум

(н.-лац. chlorosplenium)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне ў лясах і парках.

хлара́ты

(ад хлор)

солі хлорыстай кіслаты (напр. х. калію).

хларафі́л

(ад гр. chloros = зялёны + phyllon = лісток)

зялёны пігмент раслін, з дапамогай якога яны паглынаюць сонечную энергію і ажыццяўляюць фотасінтэз.

хларафі́тум

(н.-лац. chlorophytum)

травяністая расліна сям. лілейных з лінейным лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў трапічных лясах Паўд. Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

хларафо́рм

(фр. chloroforme, ад гр. chloros = зялёны + лац. formica = мурашка)

арганічнае злучэнне, лятучая вадкасць з прыкрым пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца для наркозу.

хларафо́с

[ад хлор + фос(фар)]

белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі.