Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спла́хнум

(н.-лац. splachnum)

лістасцябловы мох сям. сплахнавых, які расце на вільготных пашах і балотах.

спленамега́лія

(ад гр. splen = селязёнка + megas, -alos = вялікі)

павелічэнне селязёнкі ў сувязі з яе захворваннем або хваробамі крыві, печані і інш.

сплені́н

(ад гр. splen = селязёнка)

лекавы гарманальны прэпарат, які выкарыстоўваецца пры лячэнні таксікозаў, прамянёвай хваробы і інш.

сплін

(англ. spleen, ад гр. splen = селязёнка)

уст. сумны настрой, апатыя, хандра.

спліт

(англ. split)

драбленне нерэалізаваных акцый карпарацыі на большую колькасць пры захаванні прапарцыянальнасці іх размеркавання сярод акцыянераў.

спондылаартро́з

(ад гр. spondylos = пазванок + артроз)

хранічнае незапаленчае захворванне міжпазванковых суставаў.

спондылаартры́т

(ад гр. spondylos = пазванок + артрыт)

запаленне міжпазванковых суставаў (параўн. спондылаартроз).

спондылалістэ́з

(ад гр. spondylos = пазванок + olisthesis = слізганне)

змяшчэнне пазванка ўперад у выніку траўмы або паталагічнага працэсу ў міжпазванковым дыску.

спо́нсар

(англ. sponsor)

1) асоба (арганізацыя, прадпрыемства), якая фінансуе якое-н. мерапрыемства, арганізацыю;

2) фірма, якая заказвае радыё- або тэлепраграму ў рэкламных мэтах;

3) ініцыятар, арганізатар;

4) дзяржава або палітычны дзеяч, якія прапанавалі праект рэзалюцыі па міжнародным пытанні.

спорабаламіцэ́ты

(н.-лац. sporobolomyces)

сумчатыя грыбы (дрожджы) падкласа геміаскаміцэтаў, якія развіваюцца на лісці культурных і дзікарослых злакаў.