Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

смінтуры́

(н.-лац. sminthuridae)

сямейства насякомых атрада нагахвостак; шкодзяць капусце, агуркам, гароху, буракам, канюшыне.

смі́рна

(гр. smyrna)

пахучая смала.

смітсані́т

[ад англ. J. Smithson = прозвішча англійскага мінералога (1765—1829)]

мінерал класа карбанатаў белага колеру з зеленаватым, бураватым або шараватым адценнямі; руда цынку.

смог

(англ. smog, ад smoke = дым + fog = імгла)

сумесь дыму і пылу з туманам, якая ўтварае завесу над буйнымі прамысловымі гарадамі.

смо́кед-шы́т

(англ. smoken sheet)

тып натуральнага каўчуку.

смо́кінг

[англ. smoking (jacket) = пінжак, у якім кураць]

пінжак з чорнага сукна з адкрытай грудзінай і доўгімі абшытымі шоўкам адваротамі.

снабі́зм

(англ. snobbism)

манеры, паводзіны, уласцівыя для сноба.

сна́йпер

(англ. sniper, ад snipe = страляць з укрыцця)

асабліва меткі стралок.

снайперско́п

(ад снайпер + -скоп)

прыбор начнога бачання, прызначаны для прыцэльнай стральбы з карабіна ноччу.

сна́йпінг

(англ. sniping, ад snipe = страляць з укрыцця)

звышметкая снайперская стральба.