сі́менс
[ням. E. Siemens = прозвішча ням. вынаходцы (1816—1892)]
адзінка электрычнай праводнасці.
сімента́лы
(ням. Simmental = назва ракі ў Швейцарыі)
парода выведзенай у Швейцарыі буйной рагатай жывёлы, якая вызначаецца высокімі малочнымі і мяснымі якасцямі.
сіметры́чны
(ад гр. symmetros)
які мае сіметрыю, пабудаваны па закону сіметрыі;
мат. с-ыя функцыі — функцыі некалькіх пераменных, якія не змяняюць свайго значэння пры любых перастаноўках гэтых пераменных.
сіме́трыя
(гр. symmetria)
1) суразмернасць размяшчэння частак чаго-н. па абодва бакі ад сярэдзіны, цэнтра;
2) мат. уласцівасць геаметрычнай фігуры пры пэўных зменах свайго становішча накладвацца на сябе так, што не ўсе яе пункты займаюць першапачатковае становішча;
3) фіз. незалежнасць фізічных з’яў ад пэўных прасторава-часавых ці іншых пераўтварэнняў, што выяўляецца ў інварыянтнасці ўраўненняў і законаў;
4) біял. паўтаральнасць форм частак ці органаў цела жывога арганізма;
5) заканамернае размяшчэнне роўных частак крышталёў (рэбраў, граняў, вяршынь) адносна адна другой.
сіміі́ды
(ад лац. simia = малпа + гр. eidos = выгляд)
тое, што і антрапоіды.
сі́міяс
(н.-лац. simias)
кароткахвостая танкацелая малпа, якая трапляецца на Суматры.
сімпаталіты́чны
(ад гр. sympathes = чуллівы + lysis = растварэнне, пазбаўленне);
с-ыя сродкі — лекавыя рэчывы, здольныя ліквідаваць дзеянне, якое выклікаецца раздражненнем сімпатычных нерваў.
сімпатаміме́тыкі
(ад гр. sympathes = чуллівы + mimesis = перайманне)
лекавыя рэчывы, якія дзейнічаюць падобна раздражняльніку сімпатычных 2 нерваў.
сімпатры́я
(ад гр. syn = разам + patris = радзіма)
сумеснае пражыванне розных відаў або падвідаў і пашырэнне аднаго віду ў адным геаграфічным раёне.
сімпатызава́ць
(фр. sympathiser, ад гр. sympathes = успрымальны, адчувальны)
адчуваць сімпатыю, адносіцца з сімпатыяй да каго-н., чаго-н.