Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фармакатэрапі́я

(ад гр. pharmakon = лякарства + тэрапія)

лячэнне лекавымі сродкамі.

фармакахі́мія

(ад гр. pharmakon = лякарства + хімія)

раздзел хіміі, які вывучае фізіка-хімічныя ўласцівасці лекавых рэчываў, метады іх аналізу і спосабы захоўвання.

фармако́лаг

(ад фармакалогія)

спецыяліст у галіне фармакалогіі.

фармаліза́цыя

(ад лац. formalis = які датычыць формы)

прадстаўленне якой-н. галіны ведаў у выглядзе сістэмы доказаў або вылічэння.

фармалі́зм

(фр. formalisme, ад лац. formalis = які датычыць формы)

1) фармальнае стаўленне да чаго-н. на шкоду справе;

2) кірунак у эстэтыцы, мастацтве, літаратуры, філасофіі, які надае асноўнае значэнне форме, яе знешняму выражэнню.

фармалі́н

(ад фармальдэгід)

водны раствор фармальдэгіду з едкім удушлівым пахам; выкарыстоўваецца як сродак для дэзінфекцыі, для дублення скур і інш.

фармалі́ст

(ад лац. formalis = які датычыць формы)

1) той, хто фармальна ставіцца да чаго-н. са шкодай для справы;

2) паслядоўнік фармалізму 2.

фармальдэгі́д

[ад лац. form(ica) = мурашка + альдэгід]

арганічнае злучэнне, самы просты аліфатычны альдэгід; бясколерны газ з рэзкім пахам; выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, смол, лекавых рэчываў, у папяровай і тэкстыльнай прамысловасці; мурашыны альдэгід, метанал.

фарма́льны

(лац. formalis)

1) звязаны з формай, уласцівы форме;

2) афіцыйны, законны, зроблены па форме;

3) зроблены для прыліку, такі, дзе захавана толькі знешняя форма.

фарма́нт

(лац. formans, -ntis = які ўтварае, фарміруе)

лінгв. 1) тое, што і афікс;

2) частка слова (прыстаўка, суфікс, інфікс), якая служыць для словаўтварэння і словазмянення.