Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэпрэзента́цыя

(лац. repraesentatio)

кніжн. прадстаўніцтва каго-н., чаго-н.

рэпрэса́ліі

(с.-лац. represaliae, ад лац. reprehendere = затрымліваць)

кніжн. прымусовыя меры з боку адной дзяржавы ў адносінах да другой у адказ на неправамерныя дзеянні.

рэпрэсі́ўны

(ад рэпрэсія)

карны; які ставіць мэту прыпынення, прыдушэння чаго-н.

рэпрэ́сія

(лац. repressio = стрымліванне)

карная мера, пакаранне, якое прымяняецца дзяржаўнымі органамі.

рэпс

(фр. reps)

шчыльная ваўняная, баваўняная або шаўковая тканіна ў дробны рубчык.

рэпты́ліі

(ад лац. reptilis = які поўзае)

клас пазваночных жывёл, у які ўваходзяць яшчаркі, змеі, чарапахі, кракадзілы і дзюбагаловыя; паўзуны.

рэпута́цыя

(фр. réputation, ад лац. reputatio = вылічэнне; роздум)

агульная думка, якая склалася аб кім-н. (напр. незаплямленая р.).

рэсекве́нтны

(ад рэ- + лац. sequens, -ntis = наступны);

р-ая даліна — даліна прытока другога парадку кансеквентнай ракі, якая цячэ ў бок, што адпавядае падзенню пластоў горных парод.

рэсі́вер

(англ. receiver, ад receive = атрымліваць)

1) рэзервуар для ўтварэння запасу газаў, пары або паветра, а таксама для выраўноўвання ціску іх у выпадку нераўнамернай растраты або папаўнення;

2) прыёмная частка тэлеграфнага апарата або тэлемеханічнага прыстасавання.

рэско́нтра

(іт. rescontro = пераправерка)

дапаможная бухгалтарская кніга, якая складаецца з паасобных асабовых рахункаў.