Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэлі́квія

(лац. reliquiae = рэшткі, астанкі)

1) прадмет рэлігійнага пакланення (напр. мошчы);

2) прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць аб мінулым (напр. гістарычная р., сямейная р.).

рэлі́кт

(лац. relictum = пакінуты)

арганізм, рэч або з’ява, якія засталіся як перажыткі ад мінулых эпох.

рэлі́ктавы

(ад рэлікт)

які мае адносіны да рэлікта; які з’яўляецца рэліктам;

р-ыя арганізмы — арганізмы, якія зберагліся ад мінулых геалагічных эпох;

р-ае возера — возера, якое з’яўляецца рэшткай былога мора або вялікага возера.

рэлье́ф

(фр. relief)

1) сукупнасць няроўнасцей на зямной паверхні, якія ўтварыліся ў выніку ўзаемадзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў; выступае ў формах мегарэльефу, макрарэльефу, мезарэльефу і мікрарэльефу;

2) выпуклы скульптурны малюнак на плоскасці (напр. барэльеф, гарэльеф).

рэлье́фны

(ад рэльеф)

1) які выступае над паверхняй, выпуклы;

2) перан. выразны, ясны.

рэлякса́нты

(лац. relexans, -ntis = які памяншае, аслабляе)

тое, што іміярэляксанты.

рэлякса́цыя

(лац. relaxatio = памяншэнне, аслабленне)

паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл.

рэляксі́н

(ад лац. relaxare = памяншаць, аслабляць)

гармон млекакормячых і чалавека, які выпрацоўваецца яечнікамі і плацэнтай і садзейнічае расслабленню тазавых звязак і гэтым самым нармальнаму працяканню родаў.

рэлятыві́зм

(ад лац. relativus = адносны)

1) прынцып адноснасці чалавечых ведаў;

2) філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць аб’ектыўнага пазнання свету на падставе адноснасці ўсіх нашых ведаў.

рэляты́ўны

(лац. relativus)

адносны.