Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэда́ктар

(фр. rédacteur, ад с.лац. redactor = які парадкуе)

1) той, хто правіць, рэдагуе які-н. тэкст пры падрыхтоўцы да друку, для перадачы па радыё і інш.;

2) кіраўнік выдання газеты, часопіса і інш. (напр. галоўны р.).

рэда́кцыя

(фр. rédaction, ад лац. redactus = прыведзены ў парадак)

1) апрацоўка і падрыхтоўка рукапісу да друку;

2) пэўны тэкст або пэўная фармуліроўка, якія чым-н. адрозніваюцца ад падобных тэкстаў або фармуліровак (напр. новая р. статута);

3) група работнікаў, якія займаюцца падрыхтоўкай рукапісу да выдання;

4) калектыў рэдактараў, работнікаў, якія кіруюць перыядычным органам друку;

5) памяшканне, дзе працуюць рэдакцыйныя работнікі.

рэда́н

(фр. redan)

1) старадаўняе палявое ўмацаванне (роў, акоп) у выглядзе павернутага да праціўніка вострага вугла (параўн. флеш);

2) выступ на днішчы быстраходнага катэра ці паплаўка гідрасамалёта.

рэ́дзія

(ад іт. F. Redi = прозвішча іт. біёлага 17 ст.)

адна з лічынкавых стадый развіцця паразітычных чарвей.

рэдрэса́цыя

(ад фр. redresser = выпрамляць)

выпраўленне дэфармацый цела, пераважна канечнасцей, расцягненнем тканак або сцісканнем іх з наступным накладаннем фіксуючай павязкі.

рэдублема́н

(фр. redoublement = падваенне, узмацненне)

паўторная атака пры фехтаванні.

рэдуі́т

(фр. réduit)

апорны пункт у палявым або ў доўгачасовым умацаванні.

рэдукава́ць

(польск. redukować, ад лац. reducere = адводзіць)

аслабляць артыкуляцыю гуку, падвяргаць рэдукцыі.

рэду́ктар

(лац. reductor = які адводзіць)

1) механізм, які служыць для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога (зубчастая або чарвячная перадача);

2) прыбор, які зніжае ціск вадкасці, газу ў сістэме рухавікоў.

рэду́кцыя

(лац. reductio = вяртанне)

1) пераход ад складанага да больш простага, паслабленне;

2) біял. спрашчэнне будовы органа ў сувязі са стратай яго функцыі (напр. р. вачэй у пячорных жывёл);

3) зніжэнне ціску вадкасці, газу ў сістэме рухавікоў пры дапамозе рэдуктара;

4) хім. узнаўленне элемента з вокіслу;

5) скарачэнне, памяншэнне якой-н. велічыні;

6) камерц. падзенне біржавога курсу каштоўных папер або біржавых цэн;

7) лінгв. аслабленне гучання галосных у ненаціскным становішчы.