Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

рыто́рыка

(гр. rhetorike)

1) тэорыя красамоўства;

2) перан. залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць пры неглыбокім змесце.

рытуа́л

(лац. ritualis = абрадавы)

1) прынятая паслядоўнасць абрадавых дзеянняў;

2) цырымонія, устаноўлены парадак выканання чаго-н.

рытуа́льны

(лац. ritualis)

які мае адносіны да рытуалу, звязаны з выкананнем рытуалу.

рытурнэ́ль

(фр. ritournelle < іт. ritornello, ад ritorno = вяртанне)

1) частка акампанементу, якая паўтараецца ў пачатку і ў канцы кожнай страфы песні, раманса, опернай арыі і інш.;

2) невялікі музычны ўступ перад пачаткам танца;

3) верш, напісаны трохрадковай страфой, у якой першы і трэці радкі рыфмуюцца.

рытыдыядэ́льфус

(н.-лац. rhytidiadelphus)

лістасцябловы мох сям. рытыдыевых, які расце на лясной глебе, у хмызняку, на вільготных лугах.

рыты́зма

(н.-лац. rhytisma)

сумчаты грыб сям. фацыдыевых, які развіваецца на лісці клёна, вярбы, крапівы, падбелу.

рытэну́та

(іт. ritenute = стрыманы)

паступовае запавольванне музычнага тэмпу, меншае, чым рытарданда.

рыф​1

(ням. Riff)

рад падводных або надводных скал, небяспечных для суднаходства.

рыф​2

(гал. rif)

мар. папярочны рад прадзетых праз парус вяровак, пры дапамозе якіх можна паменшыць плошчу паруса.

рыфе́й

(н.-лац. Ripheus = старажытная назва Урала)

надрэгіянальнае падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы дакембрыю і адпаведны яму працяглы інтэрвал геалагічнага часу ад 1650 ± 50 да 680 ± 20 млн. гадоў.