Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радато́рула

(н.-лац. rhodotorula)

сумчаты грыб сям. цукраміцэтавых, які развіваецца ў глебе, вадаёмах, на лісці раслін.

радахразі́т

(ад гр. rhodon = ружа + chros = колер)

мінерал класа карбанатаў белага, шэрага колеру; руда марганцу.

ра́джа

(санскр. râjä = цар)

княжацкі тытул у Індыі.

радо́брыум

(н.-лац. rhodobryum)

лістасцябловы мох сям. брыевых, які трапляецца ў вільготных лясах на глебе, на пакрытых глебай валунах.

радо́н

(н.-лац. radon, ад лац. radium = радый)

прыродны радыеактыўны хімічны элемент, прадукт распаду радыю.

ра́дула1

(н.-лац. radula)

пячоначны мох сям. радулавых, які трапляецца на кары пераважна лісцевых дрэў.

ра́дула2

(лац. radula = скрабніца)

асобы апарат у глотцы большасці малюскаў, які служыць для раздрабнення ежы.

ра́дца, ра́йца

(ст.-польск. radca, rajca)

выбарны член у адміністрацыйны орган гарадскога самакіравання — раду (магістрат) на Беларусі ў 14—18 ст.

радые-

(лац. radius = прамень)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да радыеактыўнасці, да радыяцыі.

радыеакты́ўнасць

(ад радые- + актыўнасць)

здольнасць некаторых атамных ядзер самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часціцы — электроны, пазітроны і інш.