пуансо́н
(фр. poincon = шыла)
1) верхняя пукатая частка штампа для апрацоўкі металу ціскам;
2) тое, што і пунсон.
пуа́нты
(фр. pointe = літар. вастрыё, кончык)
цвёрдыя наскі балетных туфель, а таксама танец на кончыках пальцаў.
пуантылі́зм
(фр. pointillisme, ад point = кропка)
1) кірунак у заходнееўрапейскім жывапісе канца 19 — пач. 20 ст., для якога была характэрна манера накладваць фарбы мазкамі ў выглядзе кропак або невялікіх рысак;
2) муз. разнавіднасць тэхнікі выканання, калі кожная нота аддзяляецца ад другой паўзай пэўнай працягласці.
пуберта́тны
(ад лац. pubertas, -atis = палавая спеласць)
звязаны з палавым даспяваннем;
п. перыяд — перыяд палавога даспявання.
пу́бліка
(польск. publika, ад лац. publicus = грамадскі)
людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў.
публікава́ць
(польск. publikować, ад лац. publicare)
1) аб’яўляць для агульнага ведама праз друк;
2) выдаваць які-н. твор.
публіка́ны
(лац. publicani)
асобы ў Стараж. Рыме, якія бралі на водкуп дзяржаўную маёмасць.
публіка́цыя
(польск. publikacja, ад лац. publicatio)
1) аб’яўленне чаго-н. для агульнага ведама праз друк (напр. п. аб’явы);
2) друкаванне якіх-н. матэрыялаў у кнізе, газеце, часопісе;
3) тое, што апублікавана, выдадзена.
публіцы́ст
(ад лац. publicus = грамадскі)
пісьменнік, які піша творы на грамадска-палітычныя тэмы.
публіцы́стыка
(ням. Publizistik, ад лац. publicus = грамадскі)
род літаратуры і журналістыкі (артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і інш.), які аналізуе сучаснае жыццё ў мнагастайнасці палітычных, эканамічных, прававых, філасофскіх, мастацкіх і інш. праблем.