Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрапа-, -антрап

(ад гр. anthropos = чалавек)

першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «чалавек».

антрапабіяцэно́з

(ад антрапа- + біяцэноз)

біяцэноз, які знаходзіцца пад пастаянным уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека.

антрапагеагра́фія

(ад антрапа- + геаграфія)

плынь у эканамічнай геаграфіі, якая прызнае вызначальную ролю прыродных умоў у размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркі.

антрапаге́н

(ад антрапа- + -ген)

сучасны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які налічвае ад 1 да 3,5 млн. гадоў і звязаны з узнікненнем чалавека.

антрапаге́навы

(ад антрапа- + -ген);

а. перыяд — тое, што і антрапаген.

антрапагене́з

(ад антрапа- + -генез)

раздзел антрапалогіі, які вывучае паходжанне і развіццё чалавека.

антрапагене́тыка

(ад антрапа- + генетыка)

генетыка чалавека.

антрапаге́я

(ад антрапа- + гр. ge = Зямля)

сукупнасць экасістэм, якія ствараюцца ў выніку творчай або разбуральнай дзейнасці чалавека.

антрапагра́фія

(ад антрапа + -графія)

раздзел антрапалогіі, які займаецца апісаннем чалавечых рас і народнасцей.

антрапазаано́зы

(ад антрапа- + заанозы)

група інфекцыйных і інвазійных хвароб, агульных для жывёл і чалавека.