паблісі́ці паблі́сіці
(англ. publicity = галоснасць, рэклама)
1) вядомасць, папулярнасць;
2) спрыяльныя камерцыйныя паведамленні, прэзентацыі або звесткі аб таварах, паслугах або фірмах, якія перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі, але не аплачваюцца зацікаўленай асобай (канкрэтным спонсарам).
па́ва
(польск. pawa, ад ст.-в.-ням. pfāwo)
самка паўліна.
пава́на
(ісп. pavana, ад лац. pavo, -onis = паўлін)
бальны танец, які быў пашыраны ў Еўропе ў 16—17 ст.
паві́дла
(польск. powidło)
густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараных з цукрам.
павільён
(фр. pawillon, ад лац. papilio = шацёр)
1) невялікі лёгкі будынак у парках і іншых людных месцах;
2) будынак для размяшчэння экспанатаў якой-н. выстаўкі (напр. п. механізацыі), гандлю (напр. п. марожанага) і інш.;
3) памяшканне для фота- або кіназдымкі.
павія́н
(ням. Pavian, ад гал. baviaan)
буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцы і Аравіі.
па́гада
(парт. pagode, ад санскр. bhagōdē = святая)
будыйскі або індуісцкі храм у выглядзе павільёна або шматяруснай вежы ва Усх. і Паўд-Усх. Азіі.
пагаме́нт
(іт. pagamento)
фін. плата наяўнымі грашыма.
па́ган
(ад гр. pagos = лёд + on = якое існуе)
сукупнасць арганізмаў у тоўшчы лёду, якія звычайна знаходзяцца ў стане анабіёзу.
пагана́тум
(н.-лац. pogonatum)
лістасцябловы мох сям. палітрыхавых, які расце на пясчаных, пясчана-гліністых і гліністых агаленнях у лясах і на адкрытых месцах.