Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фано́н

(ад гр. phone = гук)

квант, часцінка, порцыя гуку.

фантазёр

(ад фантазіраваць)

чалавек, які любіць фантазіраваць, строіць няздзейсныя планы.

фантазі́раваць

(ад фантазія)

1) аддавацца фантазіі; марыць;

2) выдумляць што-н. непраўдападобнае, тое, чаго не можа быць.

фанта́зія

(гр. phantasia = уяўленне)

1) мара, выдумка;

2) творчае ўяўленне (напр. паэтычная ф.);

3) жанр інструментальнай музыкі, для якога характэрна імправізацыйнасць, свабодная трактоўка формы (напр. ф. на народныя тэмы).

фанта́н

(іт. fontana, ад лац. fons, -ntis = крыніца)

1) струмень вады або якой-н. вадкасці, які з сілай выкідваецца ўгору пад высокім ціскам (напр. ф. нафты);

2) архітэктурнае збудаванне, якое служыць асновай ці абрамленнем для струменяў вады;

3) перан. невычэрпны паток чаго-н. (напр. ф. красамоўства).

фантасмаго́рыя

(ад гр. phantasma = прывід, здань + agoreuo = гавару)

1) прывіды, вычварныя фантастычныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым стане;

2) фантастычныя карціны, фігуры, якія атрымліваюцца з дапамогай розных аптычных прыстасаванняў.

фанта́ст

(гр. phantastes)

1) чалавек з багата развітай фантазіяй; фантазёр, летуценнік;

2) пісьменнік, мастак, які стварае фантастычныя сюжэты і вобразы.

фанта́стыка

(гр. phantastike = здольнасць уяўляць)

1) штосьці неверагоднае, нерэальнае, заснаванае на творчым уяўленні, на фантазіі;

2) літаратурныя творы, у якіх апісваюцца выдуманыя, фантастычныя падзеі.

фантасты́чны

(гр. phantastikos)

1) які не існуе ў рэчаіснасці, выдуманы;

2) незвычайны, чарадзейны, непраўдападобны.

фанто́м

(фр. fantôme, ад гр. phantasme = прывід, здань)

1) прывід, здань;

2) мадэль цела або яго часткі ў натуральную велічыню, якая служыць наглядным дапаможнікам.