Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мо́нтэ

(ісп. monte)

расліннасць ксерафітна-сукулентных хмызнякоў (акацыі, мімозы, паслёнавыя, кактусы) на сухіх узвышаных раўнінах Венесуэлы, Парагвая і Аргенціны.

мо́нцыя

(н.-лац. montia)

травяністая расліна сям. партулакавых з мясістым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмераных і трапічных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка па берагах рэк, азёр, на забалочаных лугах.

мопс

(ням. Mops)

парода пакаёвых сабачак з кароткай мордай, круглай галавой і густой кароткай шэрсцю.

мо́ра

(лац. mora = прамежак часу, паўза)

адзінка часу ў антычнай паэзіі, неабходная для вымаўлення аднаго кароткага склада.

морг1

(ст.-польск. morg, ад с.-вням. morgen = раніца)

адзінка вымярэння плошчы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (роўная 0,71 га) і Польшчы (роўная 0,56 га); ужывалася ў Зах. Беларусі да 1939 г.

морг2

(рус. морг, ад фр. morgue)

спецыяльнае памяшканне пры бальніцах, куды выносяцца трупы; трупярня.

мо́рген

(ням. morgen)

зямельная мера ў Германіі, роўная 0,25—0,26 га.

морж

(рус. морж, ад саамск. moršša)

млекакормячая жывёла атрада ластаногіх з кароткай шэрсцю і вялікімі ікламі, якая жыве ў арктычных морах.

мо́рзе

[англ. S. Morse = прозвішча амер вынаходцы (1791—1872)]

тэлеграфны код, дзе кожнай літары алфавіта адпавядае вызначаная камбінацыя кропак і рысак; выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі на адлегласць; азбука м.

морс

(рум. mursa, ад лац. mulsum = мядовы напітак)

напітак, прыгатаваны з ягаднага або фруктовага соку.