Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фанерага́мы

(ад гр. phaneros = яўны + gamos + шлюб)

кветкавыя расліны з бачнымі органамі палавога размнажэння (параўн. крыптагамы).

фанеразо́й

(ад гр. phaneros = яўны + -зой)

інтэрвал часу, на працягу якога сфарміраваліся тоўшчы горных парод палеазою, мезазою і кайназою.

фанерафі́ты

(ад гр. phaneros = яўны + -міфіты)

расліны, у якіх не адміраюць на зіму пупышкі ўзнаўлення, размешчаныя высока над зямлёй.

фане́тыка

(гр. phonetikos = гукавы)

1) раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх спалучальнасць і пазіцыйныя змяненні;

2) гукавы састаў мовы.

фанеты́чны

(гр. phonetikos = гукавы)

які мае адносіны да фанетыкі, гукавы (напр. ф. лад мовы).

фа́нза

(кіт. fan-czi)

I) сялянская хата на каркасе з драўляных слупоў у Кітаі, Карэі;

2) кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты.

фані́зм

(ад гр. phone = гук)

узнікненне слыхавых уяўленняў пры аптычных, смакавых і іншых неакустычных раздражненнях.

-фанія, -фонія

(ад гр. phone = гук)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «гучанне».

фано́граф

(ад фана- + -граф)

апарат для запісу гукаў і ўзнаўлення запісанага механічным спосабам.

фано́мер

(ад фана- + -метр)

прыбор для вымярэння сілы гуку або шуму.