Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мікраспары́я

(ад мікра- + спора)

заразная грыбковая хвароба скуры чалавека і жывёл, выкліканая патагеннымі грыбамі; стрыгучы лішай.

мікраспо́ра

(ад мікра- + спора)

дробная спора ў разнаспоравых вышэйшых раслін, якая развіваецца ў мікраспарангіі (параўн. мегаспора).

мікраспорагене́з

(ад мікраспора + -генез)

развіццё мікраспор у разнаспоравых папарацепадобных і насенных раслін.

мікраспо́рум

(н.-лац. microsporum)

сумчаты грыб сям. гімнааскавых, які развіваецца на скуры, валасах і часам пазногцях чалавека, а таксама жывёл.

мікрасто́ма

(н.-лац. microstoma)

сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які трапляецца на гнілой драўніне ў ліставых і мяшаных лясах.

мікраструкту́ра

(ад мікра + структура)

будова цвёрдых рэчываў (металаў, горных парод і інш.), якую можна ўбачыць толькі пад мікраскопам (проціл. макраструктура).

мікрастэ́рыяс

(н.-лац. micrasterias)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў азёрах, рэках, ручаях, канавах, сажалках і іншых прэсных вадаёмах.

мікрасфе́ра

(н.-лац. microsphaera)

сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на лісці дрэў і кустоў; узбуджальнік мучністай расы.

мікрасхе́ма

(ад мікра- + схема)

элемент радыёэлектроннай апаратуры, выраблены з выкарыстаннем мікраэлектронікі.

мікрата́мніян

(н.-лац. microthamnion)

ніткаватая зялёная водарасць сям. хетафоравых, якая трапляецца ў стаячых і цякучых прэсных водах, на гнілых раслінных рэштках і ў глебе.