Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

меха́ніка

[лац. mechanica, ад гр. mechanike (techne) = навука аб машынах]

1) раздзел фізікі, які вывучае рух цел у прасторы і сілы, якія выклікаюць гэты рух;

2) перан. складаная сутнасць, будова чаго-н. (напр. м. гаспадаркі).

механі́ст, механіцы́ст

(ад механіцызм)

філас. паслядоўнік механіцызму.

механіцы́зм

(ад гр. mechanikos = вынаходніцкі)

антыдыялектычны кірунак у філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.

механі́чны

(гр. mechanikos = вынаходніцкі)

1) які мае адносіны да механікі (напр. м. рух);

2) які дзейнічае пры дапамозе механізмаў, звязаны з вырабам, рамонтам механізмаў (напр. м. цэх);

3) перан. які дзейнічае аўтаматычна, без удзелу свядомасці (напр. м-ае завучванне матэрыялу).

мецге́рыя

(н.-лац. metzgeria)

пячоначны мох сям. мецгерыевых, які трапляецца на ствалах ліставых дрэў у вільготных лясах.

ме́цца

(іт. mezzo = сярэдні)

тое, што 1 мецца-сапрана.

ме́цца-во́чэ

(іт. mezza voce = напаўголаса)

ціхае, няпоўнае гучанне голасу; адзін з прыёмаў вакальнага выканання.

ме́цца-пія́на

(іт. mezzo piano = паўціхі)

адно з адценняў дынамікі ў музыцы; гучанне, сярэдняе паміж фортэ і піяна.

ме́цца-сапра́на

(іт. mezzosoprano)

жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта.

ме́цца-ты́нта

(іт. mezzotinto, ад mezzo = сярэдні + tinto + афарбаваны)

від заглыбленай гравюры, ў якім паверхні металічнай дошкі надаецца шурпатасць, каб пры друкаванні атрымаць роўны чорны фон.