Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ме́нцік

(ад венг. mente = куртка)

кароткая гусарская куртка, абшытая футрам.

меню́

(фр. menu)

1) набор страў і напіткаў да абеду, снедання і інш., а таксама лісток у сталовай, кафэ, рэстаране з пералікам страў і напіткаў;

2) інфармацыйны пералік магчымых работ або праграм у сістэме, якая ўводзіцца на экран дысплея тэрмінала.

-мер

(гр. meros = частка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «склад», «будова».

мерага́мія

(ад гр. meros = частка + -гамія)

працэс апладнення ў прасцейшых, пры якім капуліруюць (гл. капуляцыя) не цэлыя асобіны, а ўтвораныя ў выніку дзялення апошніх гаметы.

меразіго́та

(ад гр. meros = частка + зігота)

частковая зігота, якая ўтвараецца ў бактэрый пры ўсіх формах пераносу генетычнага матэрыялу (гл. трансдукцыя, трансфармацыя 2).

меразо́іты

(ад гр. meros = частка + zoon = жывёла + eidos = выгляд)

асобіны некаторых прасцейшых (спаравікі, караняножкі, жгуцікавыя), якія ўтвараюцца ў выніку бясполага размнажэння (шызаганіі).

меракры́навы

(ад гр. meros = частка + krino = аддзяляю)

які аддзяляе часткі;

м-ыя залозы — залозы, у якіх пры ўтварэнні сакрэту2 не гінуць функцыянальныя клеткі, напр. большасць потавых залоз (параўн. апакрынны, галакрынавы).

мерало́гія

(ад гр. meros = частка + -логія)

раздзел антрапалогіі, які вывучае памеры і формы асобных органаў чалавека.

мерамі́за

(н.-лац. meromyza)

насякомае сям. злакавых мушак атрада двухкрылых; пашкоджваюць усходы, сцёблы і насенне збожжавых злакаў і злакавых траў.

ме́ргель

(ням. Mergel)

асадачная горная парода, якая складаецца пераважна з карбанатаў (кальцыту, даламіту) і глін; выкарыстоўваецца для вырабу цэментаў.