Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

меле́на

(гр. melaina, ад melas, -anos = чорны)

чорны дзёгцепадобны кал як прымета крывацёку ў страўніку або стрававальным тракце.

ме́лес

(фр. mélasse)

кармавая патака, адходы цукровай вытворчасці.

меліёла

(н.-лац. meloila)

сумчаты грыб сям. меліёлавых, які развіваецца на лісці чарніц, брусніц, буякоў.

мелі́змы

(ад гр. melos = песня)

муз. невялікія адносна ўстойлівыя меладычныя ўпрыгожанні (групета, мардэнт, трэль, фаршлаг), разнавіднасць музычнай арнаментыкі.

мелілі́т

(ад гр. melinos = жаўтаваты + -літ)

пародаўтваральны мінерал, бясколерны або бледна-жоўты са шкляным бляскам.

меліні́т

(ад гр. melinos = жаўтаваты)

назва трынітрафенолу ў Расіі і Францыі ў канцы 19 — пач. 20 ст.; пікрынавая кіслата.

мелі́с

(ням. Melis, ад лац. mel, mellis = мёд)

сорт цукру-пяску, які атрымліваюць з белай патакі — пабочнага прадукту цукрарафінаднай вытворчасці.

мелі́са

(ад н.-лац. melisa, ад гр. melissa = пчала)

травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем, што мае пах лімона, і дробнымі белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі; лекавая і меданосная, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

меліто́за

(ад гр. meli, -itos = мёд)

цукрыстае рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах, напр. у эўкаліпце, цукровых бураках.

ме́лія

(н.-лац. melia)

дрэвавая або кустовая расліна сям. меліевых з перыстым лісцем і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; лісце і карані выкарыстоўваюцца ў медыцыне.