Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ме́дзье

(венг. megye)

асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Венгрыі.

медзяры́т

(польск. miedzioryt, ад miedź = медзь + ryt = гравюра)

назва гравюры на медзі ў канцы 16—17 ст.

медрэсэ́

(ар. madrasa = месца, дзе даюць урюкі)

сярэдняя і вышэйшая рэлігійная школа ў мусульман у краінах Блізкага і Сярэд. Усходу.

меду́за

(гр. Medusa = імя адной з трох гаргон у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

асобіна палавога пакалення кнідарый, якая вядзе пераважна свабоднаплаваючы спосаб жыцця; марская кішачнаполасцевая жывёла са студзяністым целам у форме звана або парасона са шчупальцамі па краях.

медузо́іды

(ад медуза + -оід)

палавыя асобіны ў калоніі гідроідаў, падобныя да медуз.

медулатэрапі́я

(ад лац. medulla = касцявы мозг + тэрапія)

перасадка касцявога мозгу хворым з расстройствам крывятварэння.

медуля́рны

(лац. medullaris)

анат. касцёвамазгавы.

медыева́ль

(фр. médiéval = сярэдневяковы, ад лац. medium aerum = сярэдні век)

друкарскі шрыфт, блізкі па малюнку да лацінскіх шрыфтоў эпохі Адраджэння.

ме́дык

(лац. medicus)

спецыяліст у галіне медыцыны, урач.

медыкаме́нты

(лац. medicamentum)

лячэбныя сродкі, лякарствы.