Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

магні́т

[рус. магнит, ад гр. Magnetis (lithos) — камень з Магнезіі, старажытнага горада ў Малой Азіі]

1) кавалак жалезнай руды або сталі, здольны прыцягваць жалезныя і стальныя прадметы, ствараць магнітнае поле (адрозніваюць натуральны і штучны м.);

2) перан. тое, што прыцягвае да сябе з незвычайнай сілай.

магніта-

(гр. magnetes = магнетычны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «магнітныя з’явы».

магнітабіяло́гія

(ад магніта- + біялогія)

раздзел біяфізікі, які вывучае ўплыў магнітнага поля на жывыя арганізмы.

магнітагідрадына́міка

(ад магніта- + гідрадынаміка)

раздзел фізікі, які вывучае ўзаемадзеянне рэдкіх металаў, плазмы з электрамагнітным полем.

магнітагра́ма

(ад магніта + -грама)

графічны запіс змен магнітнага поля Зямлі, які атрымліваецца пры дапамозе магнітографа.

магнітагра́фія

(ад магніта + -графія)

рэгістрацыя змен магнітнага поля Зямлі пры дапамозе магнітографа.

магнітадына́міка

(ад магніта- + дынаміка)

раздзел навукі аб магнетызме, які ахоплівае магнетычныя з’явы, працяканне якіх залежыць ад часу.

магнітадыэле́ктрык

(ад магніта- + дыэлектрык)

ферамагнітны парашок, змешаны з дыэлектрыкам і спрасаваны пры высокай тэмпературы ў маналітную масу.

магнітало́гія

(ад магніта- + -логія)

навука, якая вывучае магнітнае поле Зямлі.

магнітаме́трыя

(ад магніта- + -метрыя)

раздзел геафізікі, які вывучае магнітнае поле Зямлі і яго анамаліі.