мавето́н
(фр. mauvais ton)
уст. дрэнны тон, нявыхаванасць.
маг
(лац. magus, ад гр. Magos)
1) жрэц у краінах Стараж. Усходу, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае;
2) асоба, якая займаецца магіяй, чарадзействам; вяшчун, знахар;
3) перан. чалавек, у якога што-н. атрымліваецца спрытна, умела.
магазі́н
(фр. magazin, ад ар. mahāzin = склады)
1) прадпрыемства рознічнага гандлю;
2) прыстасаванне ў апараце, прыборы, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напр. м. аўтамата).
магамета́нін
(ад тур. Muhämmed < ар. Muhammad = Магамет, імя прарока)
устарэлая назва мусульманіна.
магамета́нства
(ад магаметанін)
устарэлая назва мусульманства.
мага́р
(венг. Mohar)
травяністая расліна сям. злакавых з ланцэтна-лінейным лісцем і густым коласападобным суквеццем, пашыраная ў тропіках, субтропіках і ўмерана цёплых зонах, дзе вырошчваецца як кармавая; на Беларусі расце як пустазелле.
магара́джа
(санскр. māharädža = вялікі ўладар)
тытул князя высокага рангу ў Індыі да 1956 г., якому падначальваліся некалькі іншых князёў.
магары́ч
(цюрк. mahārig, ад ар. māharig)
пачастунак з выпадку заключэння выгаднай здзелкі.
магда́ліс
(н.-лац. magdalis)
жук сям. даўганосікаў, які водзіцца ў лясах, парках і садах, шкодзіць хвойным і ліставым дрэвам і кустам.
маге́рка
(польск. magierka, ад венг. magyar = венгр)
высокая валеная з воўны мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне.