Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фаміто́псіс

(н.-лац. Fomitopsis)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, каранях, адмерлых ствалах, часам на апрацаванай драўніне, выклікае гніль.

фамо́з

(ад н.-лац. phoma = назва паразітычнага грыба)

хвароба раслін, якая выклікаецца грыбам фома; паражае капусту, буракі, моркву, кроп, вінаградную лазу і інш.

фамо́псіс

(н.-лац. phomopsis)

недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на лісці і сцёблах травяністых раслін, дрэў і кустоў.

фа́мулус

(лац. famulus = раб, слуга)

1) слуга, збраяносец у сярэдневяковай Еўропе;

2) асістэнт лекара або студэнт, прызначаны выконваць даручэнні прафесара ў замежных універсітэтах.

фана-

гл. фона-.

фанабэ́рыя

(польск. fanaberia)

пыхлівасць, зазнайства, ганарыстасць.

фанагра́ма

(ад фана- + -грама)

тэкст, запісаны пры дапамозе фанографа на плёнцы, пласцінцы, а таксама плёнка, пласцінка з такім запісам.

фанагра́фія

(ад фана- + -графія)

апісанне гуказапісу (грампласцінак, магнітных стужак і інш.).

фанало́гія

(ад фана- + -логія)

1) раздзел мовазнаўства, які вывучае фанемы;

2) сістэма фанем у мове.

фанаско́п

(ад фана- + -скоп)

апарат для вывучэння гукавых асаблівасцей маўлення і спосабаў утварэння гукаў пры дапамозе галасавога апарата.