Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёмеха́нік

(ад радыё- + механік)

спецыяліст у галіне наладкі радыё.

радыёнавіга́тар

(ад радыё- + навігатар)

прыбор для вызначэння геаграфічных каардынатаў карабля пры дапамозе радыёсігналаў, якія бесперапынна пасылаюць тры берагавыя радыёстанцыі.

радыёнавіга́цыя

(ад радыё- + навігацыя)

ваджэнне самалётаў і суднаў пры дапамозе радыёпеленгаў.

радыёпе́ленг

(ад радыё- + пеленг)

1) вызначэнне курсу карабля або самалёта пры дапамозе радыёхваляў, якія паступаюць ад радыёстанцыі з вядомым месцазнаходжаннем;

2) вугал паміж геаграфічным мерыдыянам і напрамкам на крыніцу радыёхваляў.

радыёпеленга́тар

(ад радыё- + пеленгатар)

радыёпрыёмнае прыстасаванне для вызначэння напрамку на перадавальную станцыю.

радыёпеленга́цыя

(ад радыё- + пеленгацыя)

вызначэнне напрамку на перадавальную радыёстанцыю пры дапамозе радыёпеленгатара.

радыёпіло́т

(ад радыё- + пілот)

свабодна запушчаны ў паветра напоўнены вадародам рызінавы шар, па месцазнаходжанню якога, што ўстанаўліваецца радыёлакатарам, вызначаецца хуткасць і напрамак ветру ў высокіх слаях атмасферы.

радыёпілю́ля

(ад радыё- + пілюля)

мініяцюрны радыёперадатчык, які праглынуты чалавекам або жывёлай дазваляе рэгістраваць метадам біятэлеметрыі розныя праяўленні дзейнасці страўнікава-кішэчнага страўнікава-кішачнага тракту.

радыёпражэ́ктар

(ад радыё- + пражэктар)

спалучэнне радыёлакатара з пражэктарам.

радыёру́бка

(ад радыё- + рубка)

спецыяльнае памяшканне на судне, у якім размяшчаецца апаратура дальняй радыёсувязі.