Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

футбо́лка

(ад футбол)

спартыўная трыкатажная кашуля з рукавамі.

футля́р, футара́л

(ням. Futteral)

скрынка ці чахол для захавання якога-н. прадмета ад псавання ці пашкоджання.

фу́тра

(польск. futro, ад ням. Futter)

1) шкура пушнога звера;

2) вырабленая шкура пушных жывёл;

3) адзенне, пашытае з вырабленых шкур пушных жывёл.

футрава́ць

(ням. füttem = падкладаць)

1) рабіць абліцоўку металургічных печаў, катлоў, бакаў, агрэгатаў вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі;

2) падшываць футрам вопратку;

3) абшываць дошкамі, абшалёўваць.

футурало́гія

(ад лац. futurum = будучыня + -логія)

галіна навуковых ведаў, якая займаецца прагназіраваннем сацыяльных працэсаў.

футуро́лаг

(ад футуралогія)

сацыёлаг, які займаецца футуралогіяй.

футуры́зм

(іт. futurismo, ад лац. ftiturus = будучы)

кірунак у еўрапейскім мастацтве пач. 20 ст, які ў імя стварэння «мастацтва будучага» адмаўляў рэалізм і культурную спадчыну.

футшто́к

(ад англ. foot = фут + ням. Stock = палка)

рэйка або мерны шост з дзяленнямі, пры дапамозе якіх вымяраюць невялікія глыбіні мора, возера, ракі.

фу́хтэль

(ням. Fuchtel)

1) плоскі бок клінка халоднай зброі, напр. шаблі;

2) удар шабляй, шпагай і іншай халоднай зброяй плазам.

фуэтэ́

(фр. fouette)

фігура класічнага жаночага танца, якая складаецца з павароту на пальцах адной нагі пры адначасовым кругавым руху ў паветры другой нагі.