Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фур’еры́зм

[ад фр. K. Fourier = прозвішча фр. мысліцеля (1772—1837)]

канцэпцыя ўтапічнага сацыялізму, распрацаваная Ш. Фур’е і яго паслядоўнікамі.

фурка́цыя

(ад п.-лац. furcatus = раздзелены)

пабудова вучэбнага плана старшых класаў сярэдняй школы з ухілам да пэўных навучальных дысцыплін у шэрагу краін; адрозніваюць біфуркацыю (пры вылучэнні двух напрамкаў) і поліфуркацыю (пры большай колькасці напрамкаў).

фурло́нг

(англ. furlong)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 220 ярдам, або 201,168 м.

фу́рма

(ад ням. Form = форма)

устройства для падачы сціснутага паветра ў металургічныя печы і агрэгаты.

фу́рман

(польск. furman, ад ням. Fuhrmann)

чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы.

фурніту́ра

(фр. fourniture)

дапаможныя матэрыялы ў якой-н. вытворчасці, напр. гузікі, кнопкі, кручкі ў кравецкай справе.

фуро́р

(лац. furor = раз’юшанасць, нястрымнасць)

шумны поспех, які выклікае ўсеагульнае адабрэнне.

фу́руйя

(венг. furulya)

духавы музычны інструмент тыпу падоўжнай флейты.

фуру́нкул

(лац. furunculus)

гнойнае запаленне валасянога мяшочка і сальнай залозы; скула.

фурункулёз

(ад фурункул)

хвароба, пры якой на целе з’яўляецца мноства фурункулаў.