Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кільва́тэр

(гал. kielwater)

струмень вады, які застаецца ў час руху ззаду судна; ісці ў кільватэры — рухацца ў адну лінію.

кі́лька

(рус. килька, ад эст. kilu)

невялікая марская прамысловая рыба сям. селядцовых.

кі́льсан

(англ. keelson)

падоўжная бэлька на судне, якая размешчана зверху шпангоўтаў паралельна кілю.

кімагра́фія

(ад гр. kyma = хваля + -графія)

метад даследавання дзейнасці пэўных органаў (напр. сэрца, вен, мышцаў) пры дапамозе кімографа.

кімано́

(яп. kimono)

1) традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзенне ў японцаў — халат з поясам і шырокімі рукавамі;

2) асобы крой рукава ў жаночым адзенні.

кімберлі́т

(ад англ. Kimberley = назва горада ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы)

магматычная горная парода чорнага колеру з сінім або зялёным адценнямі, алмазаносная.

кімва́л

(гр. kymbalon)

старадаўні ўдарны музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.

кімо́граф

(ад гр. kyma = хваля + -граф)

прыбор для графічнай рэгістрацыі ціску крыві, скарачэння мышцы і інш.

кін

(яп. kin)

мера вагі ў Японіі, роўная 600 г.

кіна-

(гр. kineo = рухаю)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «кіно», «кінематаграфія».