радыёлака́тар
(ад радыё- + лакатар)
комплекс радыёапаратуры для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.
радыёлака́тар
(ад радыё- + лакатар)
комплекс радыёапаратуры для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.
радыёлака́цыя
(ад радыё- + лакацыя)
выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання розных аб’ектаў (
радыёліз
(ад радыё- + -ліз)
разлажэнне хімічных злучэнняў пад дзеяннем іанізуючых выпрамяненняў.
радыёлі́нія
(ад радыё- + лінія)
сукупнасць радыёканалаў, якія працуюць паралельна або паслядоўна.
радыёло́т
(ад радыё- + лот)
радыётэхнічны прыбор для вызначэння вышыні палёту паветранага карабля.
радыёля́мпа
(ад радыё- + лямпа)
электронная лямпа для радыёапаратуры.
радыёма́чта
(ад радыё- + мачта)
апора, на якой падвешваюцца або ўмацоўваюцца на неабходнай вышыні антэны наземных радыёстанцый.
радыёметр
(ад радыё- + -метр)
1) прыбор для вымярэння прамяністай энергіі, а таксама для выяўлення радыеактыўных выпрамяненняў;
2) прыбор для вымярэння гукавога ціску і іншых характарыстык гукавога поля.
радыёметэарало́гія
(ад радыё- + метэаралогія)
раздзел метэаралогіі, які вывучае атмасферныя працэсы і іх уплыў на распаўсюджанне радыёхваляў.
радыёметэаро́граф
(ад радыё- + метэарограф)
тое, што і радыёзонд.