Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фрыкцыён

(ад лац. frictio = трэнне)

муфта для валоў, якая перадае вярчальны рух пры дапамозе сіл трэння паміж дыскамі, што прыціскаюцца адзін да аднаго.

фры́кцыі

(лац. frictio = трэнне)

дэфекты на фатаграфічным адлюстраванні, якія вынікаюць праз механічнае дзеянне (трэнне, ціск і інш.) на слой эмульсіі.

фрыкцы́йны

(ад лац. frictio = трэнне)

які дзейнічае пры дапамозе сіл трэння (напр. ф-ая перадача).

фры́мер фрыме́р

(фр. frimaire, ад frimas = іней)

трэці месяц (з 21—23 лістапада да 20—22 снежня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

фрысо́йлеры

(ад англ. free = свабодны + soil = зямля)

члены фермерскай партыі ў ЗША ў сярэдзіне 19 ст., якія выступалі за свабодную зямлю і працу, свабоду слова.

фрыста́йл

(англ. freestyle)

скорасны спуск на горных лыжах па ўзгорыстай трасе, спуск з гор з выкананнем розных фігур, скачкі з двухметровага трампліна з выкананнем сальта, піруэтаў.

фрытрэ́дэрства

(ад фрытрэдэры)

кірунак у эканамічнай тэорыі, якому характэрна патрабаванне свабоды гандлю і неўмяшання дзяржавы ў прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасць.

фрытрэ́дэры

(ад англ. free trade = свабодны гандаль)

прыхільнікі фрытрэдэрства.

фрыцю́р

(фр. friture)

глыбокі слой алею або жывёльнага тлушчу, у якім смажаць кулінарныя вырабы.

фрышава́ць

(ням. frischen)

тэх. узнаўляць вокіслы металаў.