Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэчытаты́ў

(іт. recitativo)

напеўная размова ў вакальна-музычным творы (оперы, аперэце, араторыі і інш.).

рэ́шта

(польск. reszta, ад ням. Rest)

1) астатак чаго-н., а таксама здача (напр. атрымаць рэшту);

2) частка адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася яшчэ нявыкарыстанай ці непераадоленай.

рээвакуа́цыя

(ад рэ- + эвакуацыя)

вяртанне насельніцтва, прадпрыемстваў, устаноў, маёмасці ў мясцовасць, адкуль была зроблена эвакуацыя.

рээвакуі́раваць

(ад рэ- + эвакуіраваць)

вяртаць назад пасля эвакуацыі насельніцтва, прадпрыемствы, установы, маёмасць.

рээ́кспарт

(ад рэ- + экспарт)

вываз з краіны тавараў, якія раней былі прывезены з-за мяжы.

рээмігра́нт

(ад рэ- + эмігрант)

асоба, якая вяртаецца на радзіму з эміграцыі.

рээмігра́цыя

(ад рэ- + эміграцыя)

вяртанне эмігрантаў на радзіму.

рээмігры́раваць

(ад рэ- + эмігрыраваць)

вяртацца на радзіму з эміграцыі.

рэ́я

(рус. рея, ад гал. raa)

рухомы папярочны круглы брус на мачце, да якога мацуецца парус.