рэхаве́рш
(ад рэха + верш)
верш, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай.
рэхаве́рш
(ад рэха + верш)
верш, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай.
рэхагра́ма
(ад рэха + -грама)
графік, які вычэрчваецца самапісцам па сігналах ад рэхалота.
рэхалака́тар
(ад рэха + лакатар)
гідраакустычны навігацыйны прыбор для знаходжання і вызначэння месцазнаходжання ў вадзе рознага роду цел і прадметаў.
рэхалака́цыя
(ад рэха + лакацыя)
арыентацыя ў прасторы пры дапамозе адбітага гуку або ультрагуку.
рэхало́т
(ад рэха + лот)
1) гідраакустычны навігацыйны прыбор для вызначэння глыбіні марскога дна пад кілем судна;
2) прыбор для замервання ўзроўню вадкасці ў нафтавых свідравінах.
рэхары́фма
(ад рэха + рыфма)
рыфма, у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, паўтарае частку папярэдняга.
рэхаэнцэфалагра́фія
(ад рэха + энцэфалаграфія)
метад ультрагукавой дыягностыкі захворванняў галаўнога мозгу.
рэхаэнцэфаласко́п
(ад рэха +
прыбор для выяўлення арганічных змен у цэнтральнай нервовай сістэме.
рэ́ці
(
асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Албаніі.
рэці́на
(
святлоадчувальная абалонка вока, сятчатка.