Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэфрактаме́трыя

(ад лац. refractus = пераломлены + -метрыя)

раздзел фізікі, які распрацоўвае метады вымярэння паказчыкаў пераламлення святла пры дапамозе рэфрактометра.

рэфра́ктар

(ад лац. refractus = пераломлены)

тэлескоп, у якім адлюстраванне нябесных цел атрымліваецца з дапамогай лінзаў.

рэфракто́метр

(ад лац. refractus = пераломлены + -метр)

фіз. прыбор для вымярэння паказчыкаў пераламлення святла ў розных целах.

рэфрактэ́рны

(фр. refractaire, ад лац. refractarius = непакорны)

неўспрымальны;

р. перыяд — перыяд кароткачасовага рэзкага падзення ўзбуджальнасці жывых тканак (нервовай, мышачнай), які наступае пасля кожнай успышкі ўзбуджэння.

рэфра́кцыя

(лац. refractio = пераламленне)

скрыўленне напрамку распаўсюджання светлавых праменяў і радыёхваляў, калі яны праходзяць праз асяроддзе з пераменнымі фізічнымі характарыстыкамі (паказчыкамі пераламлення, шчыльнасцю, дыэлектрычнай пранікальнасцю і інш.).

рэфрыжэра́тар

(англ. refrigerator, ад лац. refrigerare = ахалоджваць)

1) частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература;

2) вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік, аўтамабіль-халадзільнік для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.

рэфрэ́н

(фр. refrain)

1) радок ці некалькі радкоў, якія ў пэўным парадку паўтараюцца ў вершы;

2) прыпеў у песні;

3) галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі ў музычнай форме ронда.

рэфулёр

(фр. refouleur)

землясосны снарад з помпамі і трубаправодам для перамяшчэння сумесі грунту з вадой; грунтаправод.

рэфулі́раваць

(фр. refouler)

перамяшчаць сумесь грунту з вадой да месца ўкладкі пры дапамозе рэфулёра.

рэ́ха

(гр. echo = гук, голас)

1) адбіццё гукавога сігналу ці радыёімпульсу ад пэўнай перашкоды;

2) перан. водгалас, водгук.