Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

устраша́ться

1. пужа́цца; пало́хацца;

2. страд. стра́шыцца, застра́швацца; пужа́цца; пало́хацца;

устраша́ющий

1. прич. які́ (што) стра́шыць, які́ (што) застра́швае; які́ (што) пужа́е; які́ (што) пало́хае; см. устраша́ть;

2. прил. стра́шны; (ужасающий) жахлі́вы;

устраше́ние стра́шанне, -ння ср., застра́шванне, -ння ср.; запу́жванне, -ння ср., запало́хванне, -ння ср.;

устрашённый застра́шаны, настра́шаны; запужа́ны, напужа́ны; запало́ханы, напало́ханы;

устраши́тельный застра́шлівы; (страшный) стра́шны;

устраши́ть сов. застра́шыць, настра́шыць; (запугать) запужа́ць, напужа́ць; запало́хаць, напало́хаць;

устраши́ться спало́хацца, спужа́цца, забая́цца.

устреми́ть сов.

1. (стремительно двинуть) уст. накірава́ць, ру́шыць;

устреми́ть ко́нницу на врага́ накірава́ць (ру́шыць) ко́нніцу на во́рага;

2. перен. накірава́ць; (обратить) звярну́ць; (уставить — о взгляде, глазах и т. п.) утаро́піць;

устреми́ть внима́ние накірава́ць (звярну́ць) ува́гу;

устреми́ться

1. (броситься) ры́нуцца, кі́нуцца; (двинуться) ру́шыць;

2. перен. накірава́цца; (обратиться) звярну́цца; (уставиться — о взгляде, глазах и т. п.) утаро́піцца;

внима́ние устреми́лось на гла́вный объе́кт ува́га накірава́лася (звярну́лася) на гало́ўны аб’е́кт;

устремле́ние ср. (стремление) імкне́нне, -ння ср.; (намерение) наме́р, -ру м.; (цель) мэ́та, -ты ж.;