Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Luft f -, Lüfte паве́тра;

frísche ~ schöpfen ды́хаць све́жым паве́трам;

an der fríschen ~ на адкры́тым [све́жым] паве́тры;

die ~ ánhalten* затрыма́ць дыха́нне;

an die frísche ~ géhen* выхо́дзіць на све́жае паве́тра;

er ist für mich ~ ён для мяне́ пусто́е ме́сца, ён не існу́е для мяне́;

séinem Hérzen ~ máchen адве́сці душу́; вы́казаць усё, што набале́ла;

◊

(es ist) dícke ~! разм. ува́га!, небяспе́ка!; марск. палу́ндра!;

etw. aus der ~ gréifen* вы́смактаць што́сьці з па́льца;

die ~ ist rein разм. небяспе́кі няма́;

na, gúte ~! разм. што ж, дай Бо́жа!;

in die ~ flíegen* вы́бухнуць, узляце́ць на паве́тра;

es liegt in der ~ гэ́та но́сіцца ў паве́тры

2) тэх. зазо́р, люфт

Lúftabwehr f - вайск. супрацьпаве́траная абаро́на

Lúftangriff m -(e)s, -e вайск. паве́траны напа́д

Lúftaufklärung f -, -en паве́траная разве́дка

Lúftaufnahme f -, -n аэрафотазды́мка

Lúftballon m -s, -e і -s аэраста́т

Lúftbild n -(e)s, -er аэрафотазды́мак

Lúftbrücke f-, -n паве́траны мост

lúftdicht a герметы́чны

Lúftdruck m -(e)s ціск паве́тра; паве́траная хва́ля