Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Dieb m -s, -e зло́дзей;

háltet den ~ трыма́й(це) зло́дзея!

díebisch

1. a

1) зладзе́йскі;

~e Spráche зладзе́йскі жарго́н

2) зладзеява́ты

2. adv

1) крадко́м, упо́тай

2) разм. ве́льмі;

sich ~ fréuen чарто́ўскі [страшэ́нна] ра́давацца

Díebsgesindel n -s ша́йка [ба́нда] зладзе́яў

Díebstahl m -s, -stähle крадзе́ж, зладзе́йства;

éinen ~ begéhen* зрабі́ць крадзе́ж

díejenige n гл. derjenige

Díele I f -, -n

1) до́шка

2) падло́га; се́нцы

3) за́ла для та́нцаў

4) с.-г. ток

Díele II f -, -n се́ні; вестыбю́ль; пярэ́дні пако́й, пярэ́дняя

díelen vt кла́сці падло́гу

díenen vi

1) (als N, zu D) служы́ць (у якасці каго-н., чаго-н., для чаго-н.)

2) (zu D) служы́ць для чаго́-н., быць прыда́тным да чаго́-н.;

als Béispiel ~ служы́ць у я́касці пры́клада;

wómit kann ich (Ihnen) ~? чым магу́ служы́ць [быць кары́сным]?

Díener m -s, -

1) слуга́, слу́жка; служы́цель

2) пакло́н;

éinen (tíefen) ~ máchen ні́зка паклані́цца