Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

heiß

1. a гара́чы; палымя́ны, па́лкі;

glühend ~ распа́лены;

kóchend ~ кіпя́чы;

~ gelíebt го́рача любі́мы;

~ láufen* vi пераграва́цца (пра рухавік);

~ umstrítten на́дта спрэ́чны;

◊

man muss das Éisen schmíeden, solánge es ~ ist куй жале́за, паку́ль гара́чае

2. adv го́рача

héißa! int гэй!, ура!

Héißblütig a па́лкі, гара́чы, запа́льчывы

héißen*

1. vt

1) называ́цца, клі́каць;

j-n willkómmen ~ віта́ць каго́-н.

2) зага́дваць

2. vi

1) называ́цца, мець імя́ [на́зву];

er heißt Paul яго́ заву́ць Паўль

2) зна́чыць;

das heißt гэ́та зна́чыць;

was soll das ~? што гэ́та зна́чыць?;

was heißt das auf Belarússisch? што гэ́та азнача́е па-белару́ску?;

das will schon (étwas) ~! гэ́та ўжо́ не́шта зна́чыць!

3.: vimp:

es heißt… як ка́жуць…;

hier heißt es entwéder – óder тут прыхо́дзіцца выбіра́ць

Héißhunger m -s во́ўчы апеты́т

héißhungrig a

1) ве́льмі [на́дта] гало́дны

2) сква́пны, пра́гны

Héißsporn m -(e)s, -e гара́чы чалаве́к

Héißwasserspeicher, Héißwasserspender m -s, - куб для награва́ння вады́, тыта́н

=heit суф. назоўнікаў жан. роду, утварае назвы якасцей, уласцівасцей, стану: Beschéidenheit f - сці́пласць

héiter a

1) вясёлы

2) я́сны, све́тлы, бясхма́рны

3):

in ~er Stímmung sein быць пад ча́ркай [нападпі́тку]