Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

durch=

1. аддз. прыстаўка, указвае на скрозь, праз што-н. або на заканчэнне дзеяння: dúrchfahren праязджа́ць

2. неаддз. прыстаўка, паказвае на рух праз што-н. або на ўсебаковасць, дбайнасць зробленага дзеяння: durchlében перажы́ць (які-н. час)

dúrcharbeiten

1. vt, vi (падрабя́зна) вывуча́ць; прапрацо́ўваць

2. ~, sich прабіва́цца, прабіра́цца (праз што-н., тс. перан.)

Dúrcharbeitung f -, -en

1) прапрацо́ўка

2) тэх. пераме́шванне

durcháus adv ца́лкам, зусі́м; нязме́нна; абавязко́ва

dúrchbeißen*

1. vt праку́сваць, прагрыза́ць; праяда́ць

2. ~, sich перан. перабіва́цца, з ця́жкасцю ўтры́мліваць сябе́

dúrchbiegen*

1. vt прагіна́ць

2. ~, sich прагіна́цца, прагіба́цца

Dúrchbiegung f -, -en тэх. прагі́б, прагі́н

dúrchblättern vt пераго́ртваць, гарта́ць

Dúrchblick m -s, -e прасве́т, ба́чанне ў прасве́це

dúrchblicken I vi глядзе́ць (скрозь што-н.), прагля́дваць;

~ lássen* дава́ць зразуме́ць, намяка́ць (на што-н.);

die Láge ~ разуме́ць сапра́ўдны стан рэ́чаў