Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

besäumen vt

1) аблямо́ўваць; падру́бліваць (тканіну)

2) абсяка́ць

bescháffen I vt

1) дастава́ць, набыва́ць

2) пастаўля́ць, прыво́зіць

bescháffen II a які́ ма́е пэўныя я́касці

Bescháffenheit f -, -en

1) уласці́васць, я́касць;

die ~ des Körpers целаскла́д;

die besóndere ~ своеасаблі́васць

2) стан (спраў);

je nach ~ der Úmstände у зале́жнасці ад акалі́чнасцей [абста́він]

Bescháffung f -, -en набыццё, нарыхто́ўка, паста́ўка;

~ von Kapitálen прыця́гванне капіта́лу

beschállen vt

1) напаўня́ць гу́камі (залу)

2) тэх. апрацо́ўваць ультрагу́кам

beschátten vt

1) зацьмі́ць

2) абараня́ць ад со́нца

3) азмро́чваць

4) сачы́ць, віжава́ць (за кім-н.)

bescháuen vt

1) разгляда́ць, агляда́ць

2) кантралява́ць

bescháulich a

1) задуме́нны, летуце́нны

2) уту́льны, ці́хі

beschädigen vt прычыні́ць шко́ду; пашко́дзіць, папсава́ць; пара́ніць