Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

beschéinen* vt асвятля́ць, свяці́ць (на што-н.)

beschéinigen vt све́дчыць, пацвярджа́ць;

den Empfáng ~ распіса́цца ў атрыма́нні

Beschéinigung f -, -en пасве́дчанне; распі́ска; квіта́нцыя

beschéißen* vt груб.

1) надуры́ць, абдуры́ць

2) запэ́цкаць, абга́дзіць

beschénken vi (mit D) адо́рваць, рабі́ць падару́нак (каму-н.)

beschéren vt (j-m) дары́ць (каму-н.); быць наканава́ным

Beschérung f -, -en

1) (непрыемная) неспадзява́нка

2) каля́дны падару́нак;

◊

da háben wir die ~! вось табе́ і на!

beschéuert a разм. дурны́, звар’яце́лы

beschícken vt

1) пасыла́ць (куды-н.)

2) выкліка́ць да сябе́ (каго-н.)

beschíelen vt касі́ць, глядзе́ць ко́са; глядзе́ць крадко́м (на каго-н., што-н.)