Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

verpflánzen vt

1) пераса́джваць, выса́джваць (расліны)

2) перано́сіць (ідэі)

Verpflánzung f -, -en

1) пераса́дка, выса́джванне (раслін)

2) перано́с (ідэй)

verpflégen vt

1) забяспе́чваць (прадуктамі)

2) кармі́ць

Verpflégung f -, -en

1) харч, харчы́

2) харчава́нне

3) харчо́вае забеспячэ́нне;

die ~ áushändigen вы́даць харчава́нне;

bei vóller ~ на по́ўным пансіёне

Verpflégungsnorm f -, -en но́рма [катэго́рыя] забеспячэ́ння

Verpflégungsration f -, -en паёк

Verpflégungswesen n -s забеспячэ́нне харчава́ннем, харчо́вае забеспячэ́нне

verpflíchten

1. vt

1) (durch A, zu D) абавя́зваць (каго-н., чым-н., да чаго-н.);

ich bin dir zu Dank verpflíchtet я табе́ ве́льмі абавя́заны

2) прыма́ць (на працу) (каго-н.), дамо́віцца (аб рабоце); заключы́ць дагаво́р [умо́ву] (аб працы) (з кім-н.);

j-n als Dólmetscher ~ прыня́ць на пра́цу каго́-н. у я́касці перакла́дчыка

2. ~, sich абавяза́цца;

ich verpflíchte mich für ihn я адка́зваю [руча́юся] за яго́

verpflíchtend a які́ абавя́звае, абавязко́вы

Verpflíchtung f -, -en

1) абавя́зак;

j-m éine ~ áuferlegen ускла́сці на каго́-н. абавя́зак, даручы́ць каму́-н. што-н.

2) абавяза́цельства;

vertrágliche ~ дагаво́рнае абавяза́цельства;

éine éidliche ~ абавяза́цельства, яко́е прыня́та пад прыся́гай;

séinen ~en náchkommen* выко́нваць свае́ абавяза́цельствы;

éine ~ übernéhmen* [éingehen*] узя́ць на сябе́ абавяза́цельства [абавя́зак]