Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

verprügeln vt пабі́ць, адлупцава́ць

verpúffen

1. vi тэх., хім. успы́хнуць, ху́тка згарэ́ць; вы́гараць (аб выбуховых рэчах); перан. мець слабы́я вы́нікі, быць безвыніко́вым

2. vt

1) расстраля́ць (усе патроны)

2) растра́ціць (дарэмна) (сваю энергію, сілы)

verpúlvern vt гл. vergeuden

verpúmpen vt разм. разда́ць у пазы́ку, распазы́чыць

verpúppen, sich заал. аку́клівацца

verpústen, sich адды́хацца, адсапці́ся

Verputz m -es тынк

verpútzen vt

1) (а)тынкава́ць

2) разм. уміна́ць, з’яда́ць;

éine gánze Schüssel ~ з’е́сці по́ўную мі́ску

3) разм. цярпе́ць; выно́сіць;

ich kann ihn nicht ~! я яго́ (на во́чы) не перано́шу!

4) разм. тра́ціць, мата́ць, транжы́рыць

verquálmt a

1) зады́млены

2) наку́раны, праку́раны

verquér a

1) упо́перак

2):

das geht ihm ~ гэ́та ў яго́ не атрымо́ўваецца