Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Risótto m, n - і -s, -s рызо́та (страва з рысу)

Ríspe f -, -n бат. мяцёлка, султа́н

riss impf ад réißen*

Riss I m -es, -e

1) раско́ліна, шчы́ліна;

das Glas hat éinen ~ bekómmen шкля́нка трэ́снула

2) разла́д, разрыў;

ein ~ in der Fréundschaft разла́д памі́ж сябра́мі

Riss II m -es, -e схе́ма, чарцёж, план, эскі́з;

éinen ~ áufnehmen* зрабі́ць чарцёж

ríssig a патрэ́сканы; парва́ны

Rísswunde f -, -n рва́ная ра́на

Rist m -es, -e

1) пад’ём (нагі)

2) запя́сце (рукі)

3) загры́вак (у каня)

ritt impf ад réiten*

Ritt m -(e)s, -e язда́ [прагу́лка] вярхо́м, ко́нная прагу́лка