Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

tréfflich a цудо́ўны, выда́тны, надзвыча́йны

Tréffpunkt m -es, -e

1) збо́рны пункт, яўка, ме́сца сустрэ́чы [спатка́ння]

2) вайск. кро́пка папада́ння (пры стральбе)

Tréffschuss m -es, -schüsse тра́пны стрэл [вы́страл]

tréffsicher a тра́пны, дакла́дны

Tréffsicherheit f - тра́пнасць (у стральбе)

Tréibachse f -, -n тэх. вяду́чая вось

Tréibbeet n -(e)s, -e с.-г. парні́к

Tréibeis n -es дрэ́йфавы лёд, веснавы́ лёд, кры́гі

tréiben* I vt

1) гнаць;

j-n aus dem Haus ~ выганя́ць каго́-н. з до́му;

vor sich (D) her ~ гнаць пе́рад сабо́й

2) падганя́ць (тс. перан.);

j-n zur Éile ~ падганя́ць каго́-н.

3) заганя́ць (жывёлу ў хлеў)

4) забіва́ць (цвік і г.д.)

5) пуска́ць (парасткі)

6) займа́цца (рамяством, спортам і г.д.);

was ~ Sie? што Вы ро́біце [чым займа́ецеся]?

7) выганя́ць (з дому, краіны)

8):

Spaß ~ забаўля́цца, жартава́ць;

etw. zu weit [arg] ~ захо́дзіць зана́дта далёка, пераступа́ць уся́кія ме́жы

tréiben* II vi (s, h)

1) адно́сіць (ветрам); марск. дрэйфава́ць;

im Strom ~ плыць па цячэ́нні (тс. перан.)

2) усхо́дзіць, распуска́цца (пра расліны);

die Saat fängt an zu ~ пасе́вы зазеляне́лі

3) хадзі́ць (пра дрожджы);

◊

wie man´s treibt, so geht´s ≅ што пасе́еш, то́е і пажне́ш