Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Krepp m -s, -s і -e крэп (тканіна)

Kretin, Kretíne [-'tε˜:] m -s, -s, Kretíne f -, -n крэці́н, прыду́рак, ідыёт

Kreuz n -es, -e

1) крыж;

das Róte ~ чырво́ны крыж;

etw. übers ~ légen пакла́сці што-н. крыж-на́крыж;

ein ~ schlágen*, das Zéichen des ~es máchen перажагна́цца;

ans ~ schlágen* [nágeln] раскрыжава́ць, укрыжава́ць

2) анат. паясні́ца

3) карт. жо́лудзі, крэ́сці

4) крыж, ця́жар, му́ка, паку́та;

sich in sein ~ schícken пако́рліва не́сці свой крыж, прыміры́цца з сваі́м лёсам

5) муз. дые́з;

◊

ein ~ über etw. (A) máchen паста́віць крыж на чым-н.; махну́ць руко́ю на што-н.

kreuz:

~ und quér уздо́ўж і ўпо́перак

Kréuzband n -(e)s, -bänder бандэро́ль

Kréuzblütler pl бат. крыжакве́тныя

kréuzen I

1. vt

1) скрыжо́ўваць, перакрыжо́ўваць

2) перасяка́ць;

◊

j-s Pläne ~ разла́дзіць чые́-н. пла́ны

3) біял. скрыжо́ўваць

2. ~, sich перасяка́цца, скрыжо́ўвацца; разміну́цца (пра лісты, навіны)

kréuzen II vi марск. крэйсі́раваць

Kréuzer m -s, - марск. крэ́йсер

Kréuzfahrer m -s, - гіст. крыжа́к