Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Kéllner m -s, - афіцыя́нт, ке́льнер

Kélter f -, -n прэс (для расціскання вінаграду)

kéltern vt выціска́ць сок (з вінаграду)

kéltisch a ке́льцкі

Kemenáte f -, -n гіст. жано́чая святлі́ца; святлі́ца з камі́нам

Kénndaten pl да́ныя (аб чым-н.)

kénnen* vt ве́даць, знаць, быць знаёмым (з кім-н., з чым-н.);

kein Maß ~ не ве́даць ме́ры;

sich vor Zorn nicht ~ не по́мніць сябе́ ад гне́ву

kénnen lérnen vt (па)знаёміцца (з кім-н., з чым-н.); спазнава́ць (што-н.), даве́двацца (пра што-н.); пазнава́ць (каго-н.);

ihr wérdet mich noch ~! вы мяне́ яшчэ́ пазна́еце! (пагроза)

Kénner m -s, - зна́ўца

Kénnerblick m -(e)s, -e во́ка зна́ўцы