Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Wolf m -(e)s, Wölfe

1) заал. воўк

2) мясару́бка;

◊

ein ~ im Scháfspelz воўк у аве́чай шку́ры;

der ~ ändert sein Haar, áber nicht séine Art ≅ во́ўка ў плуг, а ён – у луг;

wie der ~ in der Fábel пра во́ўка памо́ўка, а ён на паро́г;

mit den Wölfen muss man héulen ≅ як уле́з у варо́ны, то і ка́ркай, як яны́;

der ~ stirbt in séiner Haut ≅ з дугі́ агло́блі не зро́біш; гарба́тага магі́ла вы́правіць

Wólfseisen n -s, - капка́н

Wólfshund m -(e)s, -e ваўкарэ́з (парода сабак)

Wólfshunger m -s разм. во́ўчы апеты́т

Wólfsmilch f - бат. малача́й

Wólfsrachen m -s, - мед. во́ўчая па́шча

Wólke f -, -n во́блака, хма́ра;

die ~ zieht sich zusámmen хма́ра згушча́ецца;

der Hímmel ist ganz mit ~n bedéckt не́ба заця́гнута хма́рамі;

j-n in die ~n erhében* перан. ве́льмі [залі́шне] расхва́льваць каго́-н.;

in den ~n schwében луна́ць у абло́ках

Wólkenbruch m -(e)s, -brüche лі́вень, за́лева

wólkenfrei a бязво́блачны, бясхма́рны

Wólkenkratzer m -s, - небаскро́б