Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сіпа́йла ‘той, хто сіпіць, сіплы’ (Гарэц., Др.-Падб., Некр. і Байк.). Ад сіпець (гл.) з дыялектным экспрэсіўным суфіксам ‑айла (Сцяцко, Афікс. наз., 93 і наст.).

Сіпа́к1, сіпе́ц ‘пясчаная глеба сівага колеру’ (Сцяшк.), параўн. сіпу́н ‘сыпун, пясок каля рэчкі’ (Бяльк.), сіпе́ц ‘пясчаная глеба сівага колеру’ (Жд. 1), сіпэ́ц ‘мокры пясок’ (Сл. Брэс.), сіпе́ль ‘неўрадлівая сівая глеба’ (Варл.). Да сіпець (гл.); параўн. сіпуга.

Сіпа́к2 ‘грубіян’ (Касп.), параўн. укр. сіпа́к ‘уедлівы начальнік’. Паводле ЕСУМ (5, 256), апошняе выводзіцца з укр. сі́пати ‘тузаць’, што да *sěpati, роднаснага ст.-інд. ksipáti ‘кідае’, гл. сепаць.

Сіпе́ць ‘утвараць сіплыя гукі’, ‘гаварыць сіплым голасам’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб.), ‘шыпець’ (Сл. ПЗБ), ‘злавацца, сварыцца’ (маладз., Гіл.), ‘ціха шапацець (пра дробны дождж)’ (гродз., Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), ‘імжаць’ (гродз., лун., мазыр., ЛА, 2), ‘рассыпацца, раскісаць (пра снег)’ (ТС), сіпоцець ‘шумець, пеніцца (аб страве пры закісанні)’ (ТС), сіпа́ць ‘сіпець’ (ТСБМ, Шат., Бір. дыс.), сіпа́ты, сі́плы, сі́пы ‘сіплы’ (ТС), сіпа́ты ‘макраносы’ (калінк., Арх. ГУ), сюды ж назоўнік ст.-бел. сипанїе ‘шыпенне’: оукγсить змїе без’ сипанїа (Альтбаўэр). Рус. сипе́ть ‘сіпець’, укр. оси́плый, ц.-слав. остнѫти, польск. sipieć, чэш. sipěti, sípati ‘сіпець, хрыпець’, славац. sipieť ‘шыпець’, харв. sípiti, славен. sípati, sípljem ‘пыхкаць, фыркаць’, балг. оси́пвам, макед. осипнува ‘сіпнуць’. Гукапераймальнага паходжання; гл. Праабражэнскі, 2, 288; Фасмер, 3, 626. Параўноўваюць з лац. sībilus ‘свіст’, sībilō, ‑āre ‘шыпець, свістаць, асвістваць’, новаперс. siflīden ‘свістаць, шчабятаць’ (Вальдэ-Гофман, 2, 531 і наст.), з герм. *sip‑ ‘капаць, цурчэць’ (ст.-англ. sípisn, англ. seep, с.-в.-ням. sīfen, гал. sijpelen і інш., гл. Глухак, 548). Паралелі ў літ. šypauti ‘высмейваць, насміхацца’, лат. sĩpa ‘бура’ Фасмер (там жа) лічыць спрэчнымі.

Сі́пка ‘хвароба горла, хрыпата’ (Нас., Сцяшк., Варл., Барад.), сіпа́чка ‘тс’ (Нар. словатв.). Да сіпець (гл.).

Сіповіна ‘халодная тарфяная даліна’: “людзі называлі гэтую даліну і “жылай’ , і “сіповінай”, і “нетрай”… У гэтым месцы была вечная гразь” (П. Пестрак; Яшк.). Гл. сіпуга́, параўн. уздухавіна (гл.).

Сіпу́га ‘вецер і снег, мяцеліца’ (Сцяшк., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. раз., тамб. сипу́га ‘буран нізам, пры сухім марозным ветры, калі снег нясецца пылам са свістам па зямлі’. Да сіпець (гл.) з суф. ‑уг(а).

Сіпуга́ ‘зямля, змешаная з глеем’ (Жд. 1, Шчарб.), сіпу́га ‘тс’ (дзярж., Яшк.). Да сіпе́ць (гл.). Адносна семантыкі параўн. свішчуга < свісцець.