Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

На́па ’зачэп пры лоўлі рыбы сеткай, вудай’: Невода зачапіла, то папа (ТС). Калі гэта не памылковы запіс (апіска, магчыма, *чапа, ад чапляць і пад.), то ў якасці рыбалавецкага або плытніцкага тэрміна можна звязаць з ням. Napf ’чашка, міска’, параўн. таксама в.-луж. пор, пура ’чэрап, галава’ (з ням., Шустар-Шэўц, 2, 1020), г. зн. ’выступаючая частка дна, выступ і пад.’, або з ням. Nypa ’вузлік на тканіне’. Значная колькасць запазычанняў з ням. у гэтай сферы робіць такое дапушчэнне верагодным, аднак застаецца актуальным пошук непасрэднай крыніцы запазычання. Такой крыніцай магло быць і іт. пара, прадстаўленае таксама ў славен. і серб.-харв. са значэннем ’страха над камінам; паліца; зэдлік’, блізкім да значэння ’выступ на дне’, што не здаецца зусім неверагодным, улічыўшы наяўнасць значнага пласта італьянізмаў у рыбалавецкай лексіцы дняпроўскага басейна тыпу ўжо вядомых трымук‑ тин ’паўночны вецер’, epśea ’ўсходні вецер’, як і іншых міжземнаморскіх тэрмінаў тыпу таласи ’зыб’, зафіксаваных у паўднёва-ўсходняй Беларуса

Напава́ць ’напаіць’ (Рам.), укр. напувити ’тс’, н.-луж. napouaś ’тс’ разглядаецца як беларуска-ўкраінска-лужыцкая сепаратная ізаглоса, што, на думку Трубачова, дае падставы рэканструяваць праславянскі дыялектызм *ndpovati, гл. Трубачоў, Серболуж. сб.; Слав’, языкозн., V, 181. Параўн. яшчэ ст.-польск. nopauać ’тс’, якое Брукнер прыводзіць з польскай Бібліі, адзначаючы яго выключны характар, паколькі іншых дэрыватаў ітэратыўнага *‑райаіі ў польскай мове няма (Брукнер, 355, 426). У беларускіх формах тыпу наповаці, паповае, суадносных са ст.-слав. напаити. Карскі (1, 339) бачыў ’устаўку в на месцы і, што адзначалася таксама ў старабеларускіх помніках: наЛованого (XV ст.). Ітэратыў да напаіць, гл. напой.

Напаве́р ’у доўг, у крэдыт’ (Грыг., Гарэц.), ’у пазыку’ (Вайск. сл.), напове́р ’без грошай, у крэдыт’ (ТС). З *на‑повер, гл. вера, верыць, гістарычна — гэта спалучэнне назоўніка ў він. скл. адз. л. з прыназоўнікам на (Карскі 2-3, 73).

Нападарэ́ндзе ’бачна, на віду’ (Сцяшк.), нападарЗндзі ’пад рукой’ (Сцяц.), ’на відным месцы, пад рукой’ (Чэрн.). Запазычанне з польск. napodorędziu ’пад рукой, напагатове, блізка’, якое разам з надарэндэе ’навідоку, пад рукой’ (Сцяшк. Сл.), польск. na dorędziu ’тс’ і ’пакуль’звязваюць з orędzie ’паведамленне’, ’від драўлянага жазла для склікання сходу’ і інш., што ў сваю чаргу ўзыходзіць да с.-в.-ням. arant ’наказ’ (Варш. сл.).

Нападме́ці ’хутка, імгненна?’: Праляцеў, як нападмеці — яму здалося, што ногі не кранаюць падлогі (Калеснік, Пасланец Праметэя. Мн., 1984, 64). Са спалучэння на і *по́дмець, відаць, да падмёціць ’заўважыць’, зыходнае значэнне ’ледзь заўважна’.

Нападоймішча ’цяжкі’ (ушац., Нар. сл.). Са спалучэння на і падоймішча, вытворнага ад падойм, падойма ’падыманне’ (Нас.), гл. падняць·, першаснае значэнне ’цяжкі, як падняць’.

Напакава́цца ’наесціся ў волю’ (Жд. 2). Ад напакава́ць ’накласці многа чаго-небудзь’, гл. пакаваць. Цікавая семантычная беларуска-польская ізаглоса, параўн. польск. дыял. (вармін.) napakówać się ’добра наесціся’.

На́пал1 ’напалавіну, папалам’ (Бяльк., Сцяшк., Юрч., Янк. 3., Жд. 2), ’напалам, на дзве роўныя часткі’ (калінк., З нар. сл.), на́пол ’напалавіну, напалову’ (ТС), на́палы ’на дзве роўныя часткі’ (Нас.), ст.-бел. наполъ, наполы, рус. на́пол, укр. напів, польск. napół, чэш. napolo, в.-н.-луж. napoł, славен. napol, серб.-харв. напола, балг. наполо, макед. наполу. Прасл. *na polъ ’напалову’, гл. поў ’палавіна’. Формы на зычны гістарычна са спалучэнняў прыназоўніка на з він. скл. адз. л. назоўнікаў, форма на галосны — з він. скл. падв. л. (Карскі 2-3, 74).

Напа́л2, напол ’бочка для мукі, выдзеўбаная з дрэва’ (Мат. Маг.). Гл. напол.

Напала́м ’напалову’ (Гарэц., Др.), ’на дзве роўныя часткі’ (Сл. ПЗБ), напола́м ’напалам, у роўнай долі’ (ТС). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), вынік кантамінацыі напал (гл.) і папалам, што ўяўляе прыназоўнікавае спалучэнне з формай дав. скл. падв. л., гл. поў.

Напалову ’напалам’ (Сл. ПЗБ), наполові́ну ’тс’ (ТС), напалаві́ну ’больш у два разы’ (валож., Жыв. сл.). Прыслоўі на ‑у фармальна суадносяцца з канструкцыяй на + назоўнік ж. р. у форме він. скл. (Шуба, Прыслоўе, 140). Гл. палова, палаві́на.