Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нама́ґір ’набакір, набок’, на мигер ’тс’ (ТС), намагірыць ’адзець набакір’ (там жа). Відаць, набакір, пераробленае пад уплывам магерка ’валяная з воўны шапка’ (гл.), што ад венг. magyar ’венгр’.

Намазклі́вы ’ўпарты’ (браг., рэч., Мат. Гом.), параўн. укр. палес. намазкліва, намбзклювата, намосклювата, намизкувата (Полесский этнолингвистический сборник. M., 1983, 191). Няясна, магчыма, да мазацца ’капрызнічаць, песціцца’, миза ’капрызніца, песта’, мазлівы ’капрызны, спешчаны’ (ТС).

Нама́к ’куль (саломы)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязанае з на́макань ’палена’ (полац., Нар. лекс.), намаклінадрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (навагр., Нар. сл.), з развіццём значэння да ’нешта вельмі цяжкае’; ад мокнуць, мачыць (гл.).

Наманы́ ’наўгад’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’наўздагад, навослеп, пэўна не ведаючы дарогі’ (слуц., Полымя, 1988, 7, 203). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на маны, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у він. скл. мн. л. (Шуба, Прысл., 141), параўн. наманяць ’намерыцца’ (Сцяшк. Сл.), namanuć ’надумаць’ (Арх. Федар.), наману́цца ’надумацца’ (Сл. ПЗБ), дзе ў якасці зыходнага аўтары слоўніка дапускаюць літ. manytys ’надумаць’; тады першаснае значэнне злалучэння ’куды ўздумаецца (ісці, ехаць і пад.)’. З фармальнага боку пры наяўнасці мани ’абман, хлусня’, ’пах, тое, што прываблівае’, ’здань’ і інш. аддзеяслоўных утварэнняў ад * танін няма патрэбы дапускаць уплыў літоўскай мовы.

На́маразень ’падоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях’ (Сл. ПЗБ; карэл., Нар. лекс.), на́маразні мн. (шчуч., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; Сержп. Грам.), на́марзень (ТСБМ), на́марзня, на́мерзня (Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), на́марзні (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́мярзні (Сл. ПЗБ), на́морожэнь, на́морозень (Маслен.), на́маражня, на́морожня (Мат. Гом., Маслен.; лунін., Шатал.; ельск., КЭС; Сл. ПЗБ, ТС), на́маражні (Пятк., Сл. ПЗБ), на́маржні (Сл. ПЗБ), намарзня ’вяровачная пятля на капыл саней, якой прымацоўваецца аглобля’ (дзярж., Нар. сл.), укр. на́морозень, на́моржень, рус. сіб. на́морзни, на́морожни. Цікавы выпадак народнай этымалогіі, якая грунтуецца на іншай назве дэталі саней, параўн. усту́жьіна ’вязок у санях на першых капылах’ (гарадоц.., Нар. лекс.), палес. сту́зэнь, сту́жені, сту́дні ’тс’ (Маслен.), рус. сту́жень ’вязок, пры дапамозе якога гнутыя высокія галоўкі палазоў прымацаваны да першых капылоў у санях са стуженем або ўсходнееўрапейскіх санях’ (гл. Вийрес, Из истории саней в Прибалтике//Проблемы этнич. истории балтов. Тезисы межресп. конф. Рига, 1985, 129). Элемент стуж‑ (студ‑), што паходзіць ад сту́га ’палоска, сувязь, мацаванне’ (< *s^tęgay да тугі, цяга, цягну́ць, гл. Фасмер, 3, 786), быў атаясамлены з адпаведным элементам у стуж‑а ’сцюжа’, стуж‑ны ’халодны’, у выніку чаго стала магчымай яго субстытуцыя (замена) блізкім па сэнсу элементам мароз і стварэнне паўкалькі на́маразень, дзе прэфіксацыя на- адлюстроўвае надзяванне дэталі зверху на капыл, а суфіксацыя, як у ёту‑ жень, параўн. той жа словаўтваральны тып у іншай назве дэталі — на́даўбень (гл.), у якім адлюстравана «тэхналогія» вырабу дэталі. Можна меркаваць, што магчымасць для дээтымалагізацыі назваў са стуж‑ узнікла ў выніку замены скручаных з гібкіх прутоў вязоў «даўбанымі» вязамі, якія ўжо не сцягвалі капылы з галоўкамі, параўн. палес. сцягі, усцяглі — іншыя назвы разглядаемай дэталі. Знешнім стымулам для стварэння паўкалькі стаў вобраз з намярзаючага на дэталь снегу ці льду, параўн. на́морожня ’намаразь’ (ТС). У плане адноснай храналогіі назва намаразень больш новая ў параўнанні з назвамі на стуж‑ і сцяг‑, аднак больш старая за назвы тыпу на́даўбень, на́дубень і пад.

На́марач ’дурман, одум’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад намарочыць ’напусціць туману, затлуміць галаву’, гл. марочыць, морак.

Намарска́цца ’напрацавацца’ (Янк. 1). Да марска́ць, марсану́ць (гл.); згодна з Мяркулавай, значэнне ’хутка рухацца’ (у тым ліку ў працы) развілося на базе супольнага для беларускага і чэшскага дзеясловаў значэння ’махаць, біць’, параўн. чэш. mrsknouti sebou (pri praci) ’хутка павярнуцца’ і пад., якія ўзыходзяць да прасл. *mьrskati, што разглядаецца як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. *merti ’біць’ (Этимология–1974, 60–61).

Намасты́р ’манастыр’ (Грыг., Мядзв.: «исковерк. монастырь»; мін., магіл., Мат. 2; Сержп.), номастырь (мін., Шн. 2; слуц., Чуд.), ст.-бел. намастыръ (Булыка, Лекс. запазыч., 215). Вынік перастаноўкі складоў ма і на; Чудоўскі (РФВ, 1894, 3–4, 68) прыводзіць прыклады такіх перастановак у народнай мове: маталок зам. малаток, Ванагрудак зам. Навагрудак, Ванадворцы зам. Навадворцы і інш. Апель (РФВ, 1988, 2, 71) тлумачыць намастырь зам. монастырь, фарфур зам. фарфор дзеяннем аналогіі ці падвойнай аналогіі. Параўн. таксама камазын, гамозін зам. магазін. Вядома і іншым славянскім мовам, напр. серб.-харв. намастир (Вук). Этымалогію гл. пры манастыр.^

Намахі́ ’жэстамі’ (ТС). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на махі, г. зн. михамі, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у форме він. скл. мн. л.

Намацём ’вобмацкам’ (Клім.). Да мацаць (гл.); безпадстаўна гэта слова лічыць балтызмам Лаўчутэ, гл. Праблемы этничной истории балтов. Тезисы межресп. конференции. Рига, 1985, 185.